Народны паэт Беларусі Янка Купала             

                                       Чаго , Вам, хочацца панове?

                                        Які Вас выклікаў прымус

                                        Забіць трывогу аб той мове

                                        Якой азваўся Беларус.

                                        Чаму Вам дзіка яго мова?

                                        Паверце Вашай ен не ўкраў,

                                        Свае ўспомніў толькі слова

                                        З якім радзіўся, падрастаў.

                                                 **************

                       Франьцішак   Багушэвіч " Не пакідайце сваей мовы Беларускай , каб не ўмерлі"

                                                 **************

               Беларуская мова* -адна з найкаштоўнейшых галін  духоўнай культуры беларускага этнаса ,люстра ягонага  жыцьця, мар , імкненьняў, летуценьняў, перакананьняў, магутны сродак нацыянальнага самаўяленьня. Зараджэньню беларускай мовы садзейнічалі   як стасункі з іншымі славянскімі землямі, так славянская каланізацыя балтаў.У Тураве вырас і жыў вядомы пісьменьнік ХII ст. Кірыла Тураўскі. Старажытны Полацак вылучыў не толькі ваяўнічых князеў,але ж і славутых дзеячоў культуры, як асветніца-кніжніца князеўна Ефрасінья Полацкая -сьвятая апекунка Беларусі. "Жыціе Ефрасіні Полацкай", напісанае напачатку ХIII ст. першы значны твор агіяграфічнага жанру складзены на Беларусі.Узьнікненьне важнейшых фанетычных ,граматычных і лексічных рыс беларускай мовы датуецца ХIII- ХIV ст., але адныя з іх былі вядомыя яшчэ ў мове продкаў беларусаў -дрыгавічоў, радзімічаў і заходніх крывічаў. Станаўленьню ўласна Беларускай мовы садзейнічала завяршэньне фармаваньня Беларускай(ліцьвінскай) народнасьці ў ХIV ст. Час Вялікага Княства Літоўскага. Значны размах тут набыла кніжная справа.  Менавіта з ХIV ст. Старабеларуская або Літоўская мова стала выконваць ролю агульнадзяржаўнай у ВКЛ, стала важным сродкам  грамадскіх зносін. У ХV ст. зьявіліся першыя пераклады на Старабеларускую мову твораў рэлігійнага характару- " Аповесьць пра трох каралеў " і інш. На гэтай мове надрукаваны Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 году, "Хронікі ВКЛ", "Летапісы вялікіх князеў літоўскіх" і шмат інш. Буйнейшым помнікам старажытнай  канцелярска-юрыдычнай пісьменнасьці  зяўляецца "Літоўская метрыка"- дзяржаўны архіў ВКЛ.

                 Этапнае значэньне ў гісторыі нацыянальнай літаратуры мела творчая дзейнасьць гуманіста-асветніка, заснавальніка славянскага кнігадрукаваньня, пісьменьніка і перакладчыка  Франьцішка Скарыны. У часы Скарыны узьніклі непасрэдныя пераклады на старабеларускую(літоўскую-тагачасную) асобных кніг бібліі. Cкарына быў заснавальнікам новага гуманістычнага тыпу перакладу ў Усходняй Эўропе, пачынальнікам беларускага вершаваньня і гімнаграфіі, давеў да высокай дакладнасьці жанр-прадмову. Пачынальнікам рэнесанснай паэзіі Беларусі быў паэт -лацініст  Мікола Гусоўскі, аўтар вершаў і паэм , у тым ліку патрыятычнай "Песьні пра Зубра".Беларуская рэфармацыя вылучыла  плеяду публіцыстаў сярод якіх найбольш значныя Сымон Будны,Васіль Цяпінскі,А.Валан.

                 Каля сярэдзіны ХVII ст. паступова пачаўся заняпад старабеларускай мовы, чаму садзейнічала унія з Польшчай, яе паступова пачала выцясняць польская мова. Гэты перыяд доўжыўся да 1830 году, калі Расійская імпэрыя пачала абмяжовываць польскую мову  на Беларусі.Але станаўленьне новай беларускай літаратурнай мовы было больш працяглым, бо разьвіцьце стрымлівала адсутнасьць дзяржаўнай самастойнасьці беларусаў. Улады Імпэрыі разглядалі беларускую мову , як дыялект рускай ці польскай моў.Тагачасныя беларускія літаратары(другая палова ХIХ ст.) нележалі да двух рэлігійных кірункаў- праваслаўя і каталіцызму.Большая частка пісьменьнікаў(Чачот,Рыпінскі,Баршчэўскі,Дунін-Марцынкевіч,Каліноўскі,Багушэвіч) выдавала свае творы лацінскім шрыфтам, меньшая частка(Лучына,Косіч)- кірыліцай рускага варыянта.Рэвалюцыя 1905-1907 году зьняла абмежаваньні на беларускае друкаванае слова з боку Расійскай Імпэрыі, стала магчымым засноўвываць беларускія выдавецтвы,газэты часопісы, альманахі ,календары.У выяўленьні і згуртаваньні беларускіх літаратурных сіл і станаўленьні мовы шмат зрабіла газэта "НАША НІВА", на старонках якой выступіла новая плеяда пісьменькаў- Янка Купала, Якуб Колас,М. Багдановіч, М.Гарэцкі,З.Бядуля, Ц. Гартны, Кю Каганец, Ядвігін Ш., Цетка і іншыя. Беларусізацыя праведзеная беларускімі нацыянал-камуністымі у 20-я гады ХХ стагоддзя практычна зьвярнула выкарыстаньне беларускай мовы  амаль ва ўсе галіны жыцьця с выкарыстаньнем граматыкі Браніслава Тарашкевіча на кірылічнай аснове(так званая тарашкевіца) . Абмежавана выкарыстовывалася ў гэты перыяд і беларуская лацінка- апошняя кніга надрукаваная  ў БССР, у 1940 годзе.

                 У сумнавядомыя 30-е гады большасьць беларускіх нацыянал-камуністаў была знішчаная, выкарыстаньне беларускай мовы пачало  абмяжовывацца акупацыйнымі ўладамі імпэрыі і працэс гэты з перапынкамі не спыніўся да гэтага часу. У 1937 годдзе беларуская мова была рэфармаваная з мэтаю набліжэньньня яе да рускай -рэформа наркома Галадзеда-зьявіўся новы правапіс - "наркомаўка", у выніку беларуская мова згубіла сваю прыродную мяккасьць .

 

                      У аснове сучаснай беларускай графікі - грамадзянскі шрыфт , утвораны ў выніку рэформы кірыліцы . Беларускі алфабэт налічвае 32 літары. Ад рускай мовы ен адрозьніваецца наяўнасьцю літар "і" ,"ў", падвоенных зычных "дж" і "дз", адсутнасьцю літар- "и", "ъ", "щ".Арфаграфія беларускай мовы грунтуецца на фанетычным прынцыпе ў спалучэньні з марфалагічным.

      * падрыхтавана па матэр'ялах "Энцыклапедыі Літаратуры і Мастацтва" том 1, " Беларуская Савецкая Энцыклапедыя", Мінск , 1984 год.